Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Цэрквы

Цэнтрам духоўнага жыцця для жыхароў вёскі Ставок Пінскага раёна Брэсцкай вобласці і навакольных вёсак з'яўляецца праваслаўны храм Узнясення Гасподняга. Першая праваслаўная царква з’явіласся ў Стаўку ў 1504 г., пабудаваная пінскім князем Фёдарам Іванавічам Яраслававічам. Верагодна, у сярэдзіне ХVІІІ ст. была пабудавана новая царква, якая ў сярэдзіне ХІХ ст. была разабрана з-за старасці.

У в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці праваслаўная царква існавала з другой паловы ХVI ст.. Пісьмовыя згадкі пра Ляхавецкую царкву адносяцца да 1575, 1668, 1704, 1713, 1721, 1786, 1796 гг. Цяперашняя царква Раства Багародзіцы пабудавана ў 1713 г., тады ў яе ўласнасці налічвалася 158 дзесяцін зямлі.

Царква Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы ў в. Арэхава Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці належала да Маларыцкай школы драўлянага дойлідства. Драўляныя цэрквы гэтай школы ўяўляюць сабой збудаванні з вельмі вытанчанымі формамі шатроў і пластычнымі арыгінальнымі абрысамі купалоў. Аб Арэхаўскай царкве згадваецца ў дакументах 1668, 1679, 1724, 1742 гг.

 

Царква ў в. Олтуш Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1668 г. Старажытныя дакументы, якія тычацца Олтушскай царквы, адносяцца да 1668, 1679, 1685, 1724, 1742, 1786, 1792 гг. У 1668 г. царква мела адну валаку зямлі. У 1685 г. яе фундуш быў павялічаны.

Вёска Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1641 г. Жыхары ўдзельнчіалі ў падрыхтоўцы каралеўскіх паляванняў у Белавежскай пушчы. 14 жніўня 1680 г. каралеўскія камісары, пасланыя ў Белавежскае лясніцтва, далі дазвол на пабудову царквы на пэўным участку зямлі ў Сухопалі.

Вёска Рэчыца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці мае сваю адметную гісторыю. У 1567 г. пазначана як уладанне Паца. На 1588 г. фальварак Рэчыцкі ў Берасцейскім старастве ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі.

У г. Давыд-Гарадку Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) на старой базарнай плошчы, на якой ў далёкім мінулым былі праваслаўныя могілкі, у 1906 г. была ўзведзена капліца ў гонар Аляксандра Неўскага. У гэты час у Давыд-Гарадку дзейнічалі Свята-Георгіеўская (1724) і Свята-Васкрасенская (1842) цэрквы. На 1907 г. у горадзе 13 217 жыхароў.

              Рэлігійнае жыццёў аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці мае даўнюю гісторыю. Першыя пісьмовыя звесткі аб Мотальскім праваслаўным прыходзе адносяцца да 1561 г. У гэты час тут было чатыры царквы: Спаская, Прачысценская, Пятроўская і Узнясенская. Лёс гэтых храмаў невядомы.

Дружылавіцкі праваслаўны Свята-Мікалаеўскі прыход з’яўляецца адным з самых старажытных у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. У архіўных дакументах першай паловы XVст. узгадваецца пра Дружылавіцкі маёнтак
(ад назвы в. Дружылавічы), у які ўваходзілі вёскі Опаль, Дастоева, Моталь і Давячоравічы (суч. Драгічын) і апошняга пінскага князя Юрыя Сямёнавіча Нарымунтавіча: «Ізь своего имьнья Дружиловичи князь Юрий надеть церкви Никольской Дружиловецкой десятмну, земли, дани...». Такім чынам, у сярэдзіне ХV ст. у Дружылавічах была праваслаўная царква, якая, як і сённяшняя, была прысвечана Мікалаю Цудатворцу.

Дружылавіцкі праваслаўны Свята-Мікалаеўскі прыход з’яўляецца адным з самых старажытных у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. У архіўных дакументах першай паловы XVст. узгадваецца пра Дружылавіцкі маёнтак (ад назвы в. Дружылавічы), у які ўваходзілі вёскі Опаль, Дастоева, Моталь і Давячоравічы (суч. Драгічын) і апошняга пінскага князя Юрыя Сямёнавіча Нарымунтавіча: «Ізь своего имьнья Дружиловичи князь Юрий надеть церкви Никольской Дружиловецкой десятмну, земли, дани...». Такім чынам, у сярэдзіне ХV ст. у Дружылавічах была праваслаўная царква, якая, як і сённяшняя, была прысвечана Мікалаю Цудатворцу.

Старонка 2 з 7